Аблога Слуцка (1655)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблога Слуцка войскамі Рускага царства і Гетманшчыны рабілася ў верасні 1655 года, падчас руска-польскай вайны 1654—1667 гадоў. На чале гарнізона стаяў ваенны губернатар горада палкоўнік Вільгельм Патэрсан. На чале войскаў Рускага царства стаяў князь Аляксей Трубяцкі[1]. Таксама ў баях за Слуцк ўдзельнічалі запарожскія казакі. На чале казакоў стаяў Васіль (руск.) (бел.[2] або Іван Залатарэнка. Усе спробы ўзяць Слуцк скончыліся няўдачай. На працягу ўсёй руска-польскай вайны (1654—1667) Слуцк не быў узяты ні войскамі Рускага царства, ні войскамі Гетманшчыны.