Азярыцкаслабадскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азярыцкаслабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабада.
Азярыцкаслабадскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Слабада |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 6 337 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слабадскі сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна. 23 снежня 1963 года перайменаваны ў Азярыцкаслабадскі сельсавет[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Прылепскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)[2]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Дубовікі і Малое Залужжа)[3]. 28 снежня 2000 года вёска Дубовікі вернута ў склад Усяжскага сельсавета[4]. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прылепскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 3500 чалавек[6], з іх 90,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 6337 чалавек[8].