Акад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ака́д — дзяржава, якая існавала ў XXIV — XXII стст. да н.э., а таксама старажытная вобласць у сярэдняй частцы Месапатаміі, на тэрыторыі сучаснага Ірака. Сталіца — горад Акадэ (шумер. Агадэ). З’яўлялася найбуйнейшай дзяржавай свайго часу.
дзяржава | |
Акад | |
---|---|
|
|
2316 да н.э.[1] — 2137 да н.э.
|
|
Сталіца | Акадэ |
Мова(ы) | акадская (стараакадскі дыялект), шумерская |
Афіцыйная мова | акадская мова |
Рэлігія | Шумера-акадская міфалогія |
Форма кіравання | Манархія |
Дынастыя | Сарганіды (дынастыя Акадэ) |
Кіраўнікі дзяржавы | |
цары краіны | |
• 2316 да н.э. — 2261 да н.э. | Сарган I (Шарумкен) |
• 2261 да н.э. — 2252 да н.э. | Рымуш |
• 2252 да н.э. — 2237 да н.э. | Маніштушу |
цар чатырох кірункаў свету | |
• 2237 да н.э. — 2200 да н.э. | Нарам-Суэн |
цары краіны | |
• 2200 да н.э. — 2176 да н.э. | Шаркалішары |
• 2176 да н.э. — 2173 да н.э. | Ігігі |
• 2176 да н.э. — 2173 да н.э. | Нанум |
• 2176 да н.э. — 2173 да н.э. | Імі |
• 2176 да н.э. — 2173 да н.э. | Элулу |
• 2172 да н.э. — ? | Дуду |
• ? — 2137 да н.э. | Шу-турул |
Гісторыя | |
• 2316 да н.э. | Утварэнне імперыі. |
• 2137 да н.э. | Разбурэнне Акадэ гутыямі, падзенне імперыі. |
пастаянная армія 5400 воінаў | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадская дзяржава ўзнікла ў выніку заваявальных паходаў Саргана Старажытнага, які аб’яднаў пад сваёй уладай землі шумераў і ўсходніх семітаў (будучых акадцаў), уключыўшы ў свае ўладанні ўсе номы Старажытнай Месапатаміі і шэраг суседніх тэрыторый. Найвышэйшай магутнасці Акад дасягнуў пры ўнуку Саргана, Нарам-Суэне, але ўжо ў канцы XXIII ст. да н.э. дзяржава прыйшла ў заняпад, а большая частка яе тэрыторыі трапіла пад уладу горных плямёнаў кутыяў (гутыяў).
У акадскую эпоху былі закладзены асновы дзяржаўнай сістэмы наступных буйных дзяржаў Месапатаміі — Шумера-Акадскага царства, Вавілоніі і Асірыі. У народаў Старажытнага Блізкага Усходу Акад лічыўся эталоннай дзяржавай, свайго роду ўзорам старажытнай манархіі.