Аксумскае царства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аксумскае царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра Аксумскае царства адносяцца да I ст. н.э. Зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах з Індыі і Усходняй Афрыкі ў Міжземнамор’е спрыяла эканамічнаму і культурнаму росквіту Аксумскага царства.
Хуткія факты Аксумскае царства, каля IV стагоддзе да н.э. — каля 960 ...
Гістарычная дзяржава | |
Аксумскае царства | |
---|---|
каля IV стагоддзе да н.э. — каля 960
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | Himyaritic[d] і Ge'ez[d] |
Рэлігія | Эфіопская праваслаўная царква, іслам і іўдаізм |
Грашовая адзінка | Aksumite currency[d] |
Форма кіравання | феадальная манархія[d] і манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
З канца III стагоддзя дасягнула вялікай магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пачатак IV ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (IV—VI ст.) з Хім’ярыцкім царствам за панаванне ў Паўднёвай Аравіі. У IV стагоддзі ў Аксумскае царства пранікла хрысціянства. Пасля захопу персамі Паўднёвай Аравіі (VI ст.) і арабамі Егіпта (VII ст.) пачаўся эканамічны і палітычны заняпад, паступова Аксумскае царства распалася.