Акцябрскі сельсавет (Слуцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селішча.
Акцябрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Селішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 736 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Акцябр. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цалевічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Селішча[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Беліцкага (аграгарадок Акцябр, вёскі Еўлічы, Машчыцы і Цалевічы), Знаменскага (вёска Селішча) і Сяражскага (вёска Бязвехавічы, пасёлкі Бязверхавічы, Рэтаўшчына) сельсаветаў[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1736 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.