Альфрэд Дыкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэд Дыкін (3 жніўня 1856, горад Мельбурн, Аўстралія — 7 кастрычніка 1919) — аўстралійскі журналіст і палітык, другі прэм'ер-міністр краіны.
У 1901 годзе быў утвораны Аўстралійскі саюз, першым прэм'ер-міністрам якога стаў Эдмунд Бартан. У гэты час Дыкін атрымаў пасаду генеральнага пракурора Саюза. Акрамя таго, ён прымаў удзел у стварэнні ценявога кабінета і размеркаванні партфеляў. Калі ў 1903 годзе Бартан перайшоў у Вярхоўны суд, Дыкін стаў яго пераемнікам. У 1903-1904, 1905-1908 і 1909-1910 гадах ён займаў пасаду прэм'ер-міністра, пры гэтым першыя два тэрміны ён быў таксама міністрам замежных спраў. На пасадзе лідара ліберальнай партыі, ён фармаваў кааліцыйны ўрад з лейбарыстамі ў 1903 і 1905 гадах. Кааліцыя з кансерватарамі ў 1909 годзе апынулася вельмі непапулярнай і прывяла да адстаўкі.
Яшчэ два гады Дыкін заставаўся лідарам лібералаў, аднак у 1912 годзе яго стала падводзіць памяць і 8 студзеня 1913 года ён сышоў з палітыкі.