У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Чарвякоў.
Алякса́ндр Рыго́равіч Чарвяко́ў, таксама Але́сь Чарвяко́ў (сапраўднае прозвішча — Чарвя́к; 8 сакавіка 1892, Дукоркі, цяпер Пухавіцкі раён — 16 чэрвеня 1937, Менск) — беларускі савецкі палітычны дзеяч. Старшыня Беларускага нацыянальнага камісарыята, падпісаў Маніхвэст аб абвяшчэнні ССРБ 1 студзеня 1919 года, член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Камісар асветы ССРБ, намеснік наркама асветы Літоўска-Беларускай ССР, член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР.
Хуткія факты Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў, 1-ы Старшыня ЦВК СССР ад БССР ...
Закрыць
Падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 31 ліпеня 1920 года. 1-ы Старшыня ЦВК БССР (1920—1937) і 1-ы Старшыня Прэзідыума ЦВК СССР ад БССР (1922—1937). Старшыня СНК БССР (1920—1924), 1-ы Народны камісар замежных спраў БССР (1920—1923).