Антонаўскі сельсавет (Чавускі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Антонаўка.
Антонаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Антонаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 284 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галавенчыцкага сельсавета[1]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дужаўшчынскага сельсавета, у склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Астрэні, Вусце, Галавенчыцы, Капані, Лужок, Любавіна, Навасёлкі, Новавасільеўск і Харкаўка)[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы)[3]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Дужаўскі сельсавет (у складзе 10 населеных пунктаў: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае)[4]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дужаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае), у склад Вайнілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1529 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1284 чалавекі[8].