Антыкліналь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыкліна́ль, антыклінальная складка[1] — форма залягання пластоў горных парод, складка, павернутая пукатасцю ўверх.
Месца перагіну пластоў пароды называюць замком, паверхню, якае злучае перагіны — восевай паверхняй, бакі антыкліналі — крыламі.
У залежнасці ад становішча восевай паверхні і нахілу крылаў вылучаюць антыкліналі:
- прамая,
- нахіленая, перакуленая,
- ляжачая.
Паводле абрысу ў плане: лінейная (калі даўжыня значна перавышае шырыню), брахіантыкліналь (калі даўжыня некалькі большая за шырыню) і геалагічны купал (калі шырыня прыкладна роўная даўжыні).