Артур Аляксандравіч Клінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артур Аляксандравіч Клінаў (нар. 5 верасня 1965, Мінск) — беларускі мастак, акцыяніст, дызайнер, фатограф, літаратар, сцэнарыст, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan» (2002).
Артур Аляксандравіч Клінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1965[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, архітэктар, фатограф |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | авангард, канцэптуальнае мастацтва, сац-арт, постмадэрнізм |
Вядомыя працы | жывапіс, дызайн, скульптура, фатаграфія, перформанс, літаратура, кінамастацтва |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік неафіцыйнага і нефармальнага мастацтва, авангардыст, канцэптуальны мастак. Вядомы ў Беларусі з канца 1980-х гадоў. Аўтар урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца» — захавання архітэктурнай унікальнасці цэнтральнай часткі Мінска. Універсальная творчая асобы, якая развівае мастацкую ідэю і рэалізуе навацыю ў любой мастацкай форме (традыцыйны жывапіс, фатаграфія, саламяная скульптура, перформанс, інсталяцыя, відэа, літаратура) з выкарыстаннем розных матэрыялаў і прадметаў рэальнасці[3]. Беларускі культуролаг Максім Жбанкоў ахарактарызваў Артура Клінава як беларускага прадаўжальніка наватарства Эндзі Уорхала і Эміра Кустурыцы[4].