Асавецкі сельсавет (Любанскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Асавец.
Асавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Асавец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 890 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 29 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ямінскага сельсавета (вёскі Азломль, Заельнае, Наўгальнае, Пярэспа, Трайчаны, Ямінск)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2738 чалавек[2], з іх 98,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1890 чалавек[4].