Асавецкі сельсавет (Мазырскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Асавец.
Асавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мазырскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Асавец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 843 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Восаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінніцкага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года сельсавет за выключэннем населеных пунктаў Вялаўск, Шастовічы і Шастовіцкі перададзены ў склад Мазырскага раёна[2]. 1 ліпеня 2021 года ў склад сельсавета з Петрыкаўскага сельсавета Петрыкаўскага раёна перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялаўск, Майсеевічы, Чарноцкае, Шастовічы і пасёлак Шастовічы)[3][4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1055 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 843 чалавекі[7].