Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Асіповіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Асіповічы, у будынку па вул. Сумчанкі, 30.
Хуткія факты Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт, Агульная інфармацыя ...
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Асіповіцкі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 213760, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 30 |
Старшыня | Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі |
Сайт | osipovichi.gov.by |
Закрыць