Аўстралія
краіна на аднайменным кантыненце / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстра́лія (англ.: Australia), Аўстралі́йскі Саю́з (англ.: Commonwealth of Australia) — дзяржава ў Паўднёвым паўшар'і, якая займае мацярык Аўстралія, востраў Тасманія і некалькі іншых астравоў Індыйскага і Ціхага акіянаў[5]; з'яўляецца шостай па плошчы дзяржавай у свеце. На поўначы ад Аўстралійскага Саюза размешчаны Усходні Тымор, Інданезія і Папуа — Новая Гвінея, на паўночным усходзе — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы Астравы, на паўднёвым усходзе — Новая Зеландыя. Найкарацейшая адлегласць паміж галоўным востравам Папуа — Новай Гвінеі і мацерыковай часткай Аўстралійскага Саюза складае ўсяго 145 км[6], а адлегласць ад аўстралійскага вострава Боігу да Папуа — Новай Гвінеі — усяго 5 кіламетраў.
| |||||
Гімн: «Наперад, цудоўная Аўстралія» | |||||
Дата незалежнасці | Дамініён: 1 студзеня 1901 () Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 9 верасня 1939) Аўстралійскі Указ: 3 сакавіка 1986 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская [1] | ||||
Сталіца | Канбера | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сідней, Мельбурн, Брысбен, Перт, Адэлаіда | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр | Карл III Пітэр Косгроўв Энтані Албаніз | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 6-я ў свеце 7 692 024 км² 1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Перапіс (2016) • Шчыльнасць | 25 230 892[2] чал. (51-я) 23 401 892 чал. 3,3 чал./км² (236-я) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$1500,000 млрд[3] (13-ы) $59 655 (10-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | ▬ 0,939[4] (вельмі высокі) (2-ы) | ||||
Валюта | Аўстралійскі долар (AUD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .au | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AU | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AUS | ||||
Код МАК | AUS | ||||
Тэлефонны код | +61 | ||||
Часавыя паясы | +8 … +10 |
Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) — федэратыўная, парламенцкая канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы — каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам. Фактычная ўлада належыць парламенту і ўраду на чале з прэм'ер-міністрам. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў і дзве тэрыторыі, якія маюць свае парламенты і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.
Насельніцтва на 11 мая 2024 складае 26 930 389, большасць з якіх пражывае ў гарадах на ўсходнім узбярэжжы[7]. Для Аўстраліі характэрны адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва (3,3 чал/кв.км.)
Аўстралія з'яўляецца адной з развітых краін, з'яўляючыся трынаццатай па памеры эканомікай у свеце, і мае шостае месца ў свеце паводле ВУП у разліку на душу насельніцтва. З другім па велічыні індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу Аўстралія займае высокае месца ў шматлікіх сферах, такіх як якасць жыцця, здароўе, адукацыя, эканамічная свабода, абарона грамадзянскіх свабод і палітычных правоў[8]. У Аўстраліі вельмі нізкі паказчык беднасці, а па ўзроўню сярэдняга даходу у 2013-2018 Аўстралія саступала толькі Швейцарыі.
Аўстралія з’яўляецца членам G20, АЭСР, СГА, АЦЭС, ААН, Садружнасці нацый, АНЗЮСа і Форума ціхаакіянскіх астравоў.