Бабровіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Бабровічы.
Бабровіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабровічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 892 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Даўбенскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Даўбені. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 16 жніўня 1973 года перайменаваны ў Бабровіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Бабровічы[1]. 25 чэрвеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белакорацкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Прыбарныя, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, пасёлак Першамайскі)[2]. У 1976 годзе вёскі Ляшчатка і Чэхаўшчына перададзены ў склад Пяршайскага сельсавета[3]. У 1980 годзе скасавана вёска Юганава[4]. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 892 чалавекі[6], з іх 96,0 % — беларусы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: аграгарадок Бабровічы, вёскі Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы і пасёлак Першамайскі.