Балатнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балатня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Балотня.
Балатнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Балотня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 707 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 29 снежня 2014 года скасаваны пасёлкі Пабеда і Рубанае[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1049 чалавек[2], з іх 94,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 707 чалавек[4].