Бангкок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бангко́к (тайск.: กรุงเทพฯ, กรุงเทพมหานคร ці Крунг Тхэп, Крунг Тхэп Маханагхон) — сталіца і самы вялікі горад Тайланда, размешчаны на ўсходнім беразе ракі Менам-Чао-Прая, недалёка ад яе ўпадзення ў Сіямскі заліў. Займае плошчу ў 1531 км². Бангкок з’яўляецца горадам, які расце і эканамічна развіваецца найхутчэй з усіх іншых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Азіі. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны колькасць яго жыхароў узрасла ў дзесяць разоў. Цяпер у горадзе жыве каля 10 млн жыхароў. Мясцовым жыхарам падабаецца думаць пра свой горад як пра новы рэгіянальны цэнтр, які здольным супернічаць з такімі гарадамі як Сінгапур і Ганконг.
Горад
Бангкок
กรุงเทพมหานคร อมรรัตนโกสินทร์ มหินทรายุธยามหาดิลก ภพนพรัตน์ ราชธานีบุรีรมย์ อุดมราชนิเวศน์ มหาสถาน อมรพิมาน อวตารสถิต สักกะทัตติยะ วิษณุกรรมประสิทธ (скар. กรุงเทพมหานคร)
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, Бангкок ёсць горад з самай вялікай сярэднегадавой тэмпературай. Але ён таксама і адно з самых папулярных турыстычных месцаў.