Баравіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бараві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баравіца.
Баравіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравіца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 348 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета[1]. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Лешчанскага сельсавета перададзены вёскі Віктараўка, Вязаўка і Капусціна, з Грыбавецкага сельсавета — вёска Зеляніца[2]. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хвайніцкага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Кіраўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Гута і Хамічы)[3]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца) утвораны Скрыпліцкі сельсавет[4]. На 1 студзеня 1974 года ў склад Баравіцкага сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыбавецкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка)[6]. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Канёва Ляда[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1426 чалавек[8], з іх 74,6 % — беларусы, 23,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1348 чалавек[10].