Баранавіцкі павет (1919—1940)
павет у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бара́навіцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі і БССР. Цэнтр — горад Баранавічы.
Баранавіцкі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | Баранавічы |
Дата ўтварэння | 1 жніўня 1919 |
Насельніцтва |
|
Утвораны 1 жніўня 1919 года Грамадзянскім ўпраўленнем Усходніх зямель з частак Слуцкага і Навагрудскага паветаў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 18 сакавіка 1921 года тэрыторыя павета замацавана за Польшчай, увайшла ў Навагрудскае ваяводства. Плошча 3497 км², насельніцтва 124,2 тыс. чалавек (1922). Падзяляўся на гміны. У снежні 1925 года скасаваны Паланэчкаўская і Чэрніхаўская гміны, замест іх створана Вольнаўская. У студзені 1926 года са Слонімскага павета ў Баранавіцкі павет перададзены Дабромысленская і Моўчадская гміны. На тэрыторыі павета ўтворана Дуброўская гміна.
У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны раёны.