Бараўскі сельсавет (Лельчыцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бараўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Баравое.
Бараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравое |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 261 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бароўскі (Бараўскі) сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года з Тонежскага сельсавета Тураўскага раёна ў склад сельсавета перададзена вёска Салагубаў[1]. 17 снежня 1959 года Бароўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй скасаванага Картыніцкага сельсавета ўвайшла ў новаўтвораны Маркоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Маркоўскае, вёскі Данілевічы і Салагубаў перададзены Лельчыцкаму сельсавету[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравое, Маркоўскі сельсавет перайменаваны ў Бараўскі[3]. 30 верасня 2009 года скасавана вёска Калініна[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1629 чалавек[5], з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1261 чалавек[7].