Батальны жанр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Батальны жанр (ад фр.: bataille — бітва) — жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця. Галоўнае месца ў батальным жанры займаюць сцэны сухапутных, марскіх (руск.) (бел. бітваў і ваенных паходаў. Мастак імкнецца захаваць асабліва важны або характэрны момант бітвы, паказаць героіку вайны, а часта і раскрыць гістарычны сэнс ваенных падзей, сюжэты могуць быць пабудаваны на гістарычных, дакументальна пацверджаных фактах, што збліжае батальны жанр з гістарычным. Сюжэты таксама могуць быць узяты з фальклорнага матэрыялу (легенды, паданні, прытчы і г. д.). Сцэны ваеннага побыту (у паходах, казармах, лагерах) часцяком звязваюць батальны жанр з бытавым.
Значная роля ў батальным жанры адводзіцца пейзажу. У працэсе развіцця ў станковых формах жывапісу i графікі батальны жанр наблізіўся да алегорыі, прытчы, набыў акцэнтаваны філасофскі падтэкст. Ен значна змяніўся, захаваўшы першапачатковую паэтыку і стылістыку ў панараме і дыяраме.