Батанічная ілюстрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Батанічная ілюстрацыя — мастацтва адлюстравання формы, колеру, дэталей раслін.
Батанічныя ілюстрацыі ў асноўным выконваюцца акварэллю, але таксама выкарыстоўваюцца алейныя фарбы, туш, аловак або камбінацыя розных тэхнік. Выява можа быць у натуральную велічыню або ў маштабе, можа паказваць жыццёвы цыкл і/або асяроддзе росту расліны, абодва бакі лісця, дэталі кветак, бутонаў, насення і каранёвай сістэмы.
Батанічныя ілюстрацыі часта друкуюцца разам з батанічнымі слоўнымі апісаннямі раслін у кнігах, часопісах і іншых навуковых батанічных публікацыях. Некаторыя з іх прадаюцца як творы мастацтва.
Стварэнне такіх ілюстрацый патрабуе ад аўтара-мастака разумення марфалогіі раслін (укр.) (бел., доступу да прыродных (жывых, натуральных) узораў або гербарыя. Батанічныя ілюстрацыі часцей за ўсё ствараюцца падчас сумеснай працы мастака-ілюстратара і кансультанта-батаніка.