Белабалоцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белабало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Белае Балота.
Белабалоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белае Балота |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 520 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Чарнянскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чорнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета з вёскай Белае Балота (саўгас «Рэчыца»)[1]. 5 верасня 1963 года ў склад сельсавета з Івольскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Пераход, Рэпішча, Стоўпня I і Стоўпня II)[2]. 6 кастрычніка 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белае Балота, сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі[3]. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска Пераход[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 672 чалавекі[5], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 520 чалавек[7].