Беларусь у сірыйскім канфлікце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Удзел замежных краін у грамадзянскай вайне ў Сірыі
Рэспубліка Беларусь у сірыйскім канфлікце падтрымлівае бок урада Башара Асада. Дзяржава аказвае ўладам розную дапамогу, пачынаючы ад дыпламатычнай і гуманітарнай, заканчваючы пастаўкамі ўзбраенняў. Пасля пачатку ў 2015 годзе ваеннай аперацыі Расіі ў СМІ перыядычна ўздымалася пытанне аб магчымасці задзейнічання беларускіх узброеных сіл. Кіраўніцтва краіны, у тым ліку прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адмаўляе любыя заявы аб планах па адпраўцы сваіх вайскоўцаў у Сірыю. Тым не менш асобныя грамадзяне і ўраджэнцы Беларусі ў шэрагах УС РФ, ПВК «Вагнер» і ўзброенай апазіцыі прынялі ўдзел у канфлікце.