Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Белічы.
Беліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 040 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Акцябр, вёскі Еўлічы, Машчыцы і Цалевічы)[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 1686 чалавек[3], з іх 93,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2040 чалавек[5].