Буйнавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́йнавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Буйнавічы.
Буйнавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Буйнавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 389 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сініцкапольскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астражанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Астражанка, Заполле, Канапелька, Мірнае, Сом, Убарцкая Рудня)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1684 чалавекі[3], з іх 97,2 % — беларусы, 2,1 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1389 чалавек[5].