Бучацінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Буча́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Бучаціна.
Бучацінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Капыльскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бучаціна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 536 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. 1 снежня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны населеныя пункты Евалінава і Ракіні[1]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смоліцкага сельсавета[2], 5 мая 1962 года — тэрыторыя скасаванага Жыліхаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2112 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1536 чалавек[6].