Бяляш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяляш[1], баліш (ад татарск.: бэліш — пірог) — кулінарны выраб з цеста з мясной, рыбнай і іншай начынкай. Традыцыйная татарская страва, якая атрымала шырокая распаўсюджанне ў грамадскім харчаванні (пераважна ў якасці «хуткай ежы») па ўсім былым СССР, у тым ліку ў Беларусі. Арыгінальная татарская страва гатуецца з двух скавародных бліноў (або пластоў цеста) з начынкай, з зашчыпанымі краямі, вядомая ў многіх варыяцыях, можа быць як асноўнай стравай, так і дэсертам. Аналагі беляша вядомыя ў большасці цюркскіх народаў, вельмі блізкі да яго бялюш беларуска-літоўскіх татараў.
Бяляш | |
---|---|
татар.: вак бәлеш | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
татарская кухня[d] башкірская кухня[d] Kalmyk cuisine[d] і казахская кухня |
|
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Татары Віцебшчыны называюць баліш султанскім пірагом. У яго начынку дадаюць некалькі лыжак булёну праз выразаную ў цесце адтуліну. Пасля дзірку шчыльна закрываюць і ставяць пірог на выпечку. Зверху баліш абавязкова чымсьці прыкрываюць, каб ён не падгарэў.