Біпалярны афектыўны разлад
Псіхічныя захворванні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Біпалярны афектыўны разлад (скарочана БАР; раней — маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз) — эндагеннае псіхічнае захворванне, якое выяўляецца ў выглядзе афектыўных станаў: маніякальныя (або гіпаманіякальныя) і дэпрэсіўныя, а часам і змешаным стане, пры якім у хворага назіраюцца хуткая змена сімптомаў маніі (гіпаманіі) і дэпрэсіі, альбо сімптомы дэпрэсіі і маніі адначасова (напрыклад, нуда з узбуджанасцю, турботай альбо эйфарыя з запаволенасцю — так званая непрадуктыўная манія — або іншыя). Магчымыя разнастайныя варыянты «змешаных» станаў].