Бітва пры Саратозе ці бітвы пры Саратозе (англ.: Battles of Saratoga, 19 верасня і 7 кастрычніка 1777 года) сталі кульмінацыяй Саратогскай кампаніі і далі вырашальную перамогу амерыканцам над англічанамі ў амерыканскай вайне за незалежнасць. Брытанскі генерал Джон Бургойн на чале вялікай арміі ўварваўся ў даліну Шамплейн з Канады, спадзеючыся сустрэць падобную ж армію з поўначы ад Нью-Ёрка; паўднёвая ж армія так ніколі і не прыбыла, у выніку чаго Бургойн быў акружаны амерыканскімі войскамі ў паўночнай часткі штата Нью-Ёрк.
Хуткія факты Бітва пры Саратозе, Дата ...
Бітва пры Саратозе |
---|
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць ЗША |
Капітуляцыя генерала Бургойна пэнзля Джона Трумболу, 1822 год. Гэтая карціна вісіць у ратондзе Капітолія ЗША . |
Дата |
19 верасня і 7 кастрычніка 1777 года |
Месца |
Стылвотэр, штат Нью-Ёрк, ЗША |
Вынік |
Першы бой: Пірава перамога брытанскіх войскаў Другі бой: Перамога амерыканскіх войскаў, капітуляцыя 17 кастрычніка, знешнепалітычная перамога ЗША |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
7.200 (першы бой) 6.600 (другі бой)
| 9.000 (першы бой) больш 12.000 (другі бой)
больш 15.000 (к часу брытанскай капітуляцыі)
|
|
Страты |
440 забіта 695 паранена 6.222 захоплена ў палон
| 90 забіта 240 паранена
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Бургойн даў дзве невялікія бітвы, каб вырвацца з акружэння. Ён выйграў невялікую тактычную перамогу над генералам Гарацыа Гейтсам і Кантынентальнай арміяй 19 верасня бітвай пры ферме Фрымена коштам значных страт. Аднак усе яго поспехі былі зведзеныя на нет, калі ён зноў напаў на амерыканцаў 7 кастрычніка у бітве пры вышынях Беміса, калі амерыканцы захапілі частку англійскіх абаронцаў. Бургойн быў вымушаны адступіць, і яго армія была акружаная значна большымі амерыканскімі сіламі ў Саратозе, якія прымусілі яго здацца на 17 кастрычніка.
Бітвы праходзілі праз васемнаццаць дзён адна ад адной на тым жа самым месцы - 14 км на поўдзень ад Саратогі, Нью-Ёрк. Вынік абодвух бітваў быў няўдалы. Злоўлены ў пастку праўзыходнымі сіламі амерыканскіх войскаў, без надзеі на дапамогу, Бургойн здаў ўсю сваю армію 17 кастрычніка. Англійская здача, па меркаванню гісторыка Эдмунда Моргана, "была вялікім паваротным момантам вайны, таму што яна выйграла для амерыканцаў знешнюю дапамогу, якая была апошнім элементам неабходным для перамогі".