Вагай
рака ў Расіі, прыток Іртыша / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вага́й (руск.: Вага́й[1]) — рака ў Цюменскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша.
Вагай | |
---|---|
руск. Вагай | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 555 км |
Басейн | 23 000 км² |
Расход вады | 16 м³/с ((за 109 км ад вусця)[1]) |
Вадацёк | |
Выток | Рямаўскае |
• Месцазнаходжанне | Ішымская раўніна |
• Каардынаты | 56°32′42″ пн. ш. 67°11′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іртыш |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Вагай |
• Каардынаты | 57°58′34″ пн. ш. 68°59′24″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Цюменская вобласць |
Код у ДВР | 14010400112115300012465 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 555[2] км, плошча вадазбору 23 000[2] км². Сярэдні расход вады 16 м³/с (за 109 км ад вусця)[1]. Рака выцякае з возера Рямаўскае[3]. Працякае ў паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Іртыш каля сяла Вагай, за 55 км ніжэй вусця ракі Табол[3]. Даліна Вагая шырокая, з пакатымі схіламі. Пойма двухбаковая, шырынёй у ніжнім цячэнні да 2 км[3]. Рэчышча меандруючае, умерана звілістае, шырынёй да 80[3] м. Увесну рака моцна разліваецца, летам мялее. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 8,23 м³/сек. Рака суднаходная у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Ашлык, Агітка, Янтар, Іліней, Балахлей, Батурына, Бараўлянка (Баброўка), Смародзінка (Камышынка), Емец, Лама, Краснаяр, Каш, Крутая і інш[2].
У вусці Вагая (Ермакова затока) загінуў Ярмак Цімафеевіч.