Ваенная гісторыя Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенная гісторыя Беларусі — частка гісторыі Беларусі, прысвечаная ваеннай справе і войнам (гл.таксама Спіс войн Беларусі).
Гісторыя ўзброеных канфліктаў і развіцця ваеннага будаўніцтва краіны звязана са Старажытнарускай дзяржавай, Вялікім Княствам Літоўскім, Рэччу Паспалітай, Расійскай імперыяй, Узброенымі сіламі БНР і Беларускай ваеннай акругай (БВА).
У дэмаграфічным плане самымі разбуральнымі войнамі для беларускіх зямель сталі Вялікая Айчынная (2 219 316 прамых страт; з улікам ускосных — ад 2,5 да 3 млн[1]; 23—32 % насельніцтва) і руска-польская 1654—1667 гадоў (1,5 млн; 53 % насельніцтва[2]).