Вайніловічы
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайніловічы — шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі.
Мяркуецца, што заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.). Род меў зямельныя ўладанні ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградскім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.