Валдайскае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валдайскае ўзвышша — узвышша ў паўночна-заходняй частцы Рускай раўніны, у межах Ленінградскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Смаленскай абласцей, працягласцю больш за 600 км. Вышыня ад 150 да 250 м, найвышэйшы пункт — 346,9 м. Раён турызму.
У склад Валдайскага ўзвышша звычайна ўключаюць Ціхвінскую, Мягорскую грады, Вепсаўскае ўзвышша і інш.