Валкалацкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валкала́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Валкалата.
Валкалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 34 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Валкалата |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 716 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асіннікі, Аўсянікі, Будзічы, Гарадзішча, Кісева, Кузёмшчына, Струкі, Яблонцы, Янукі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валкалацкага сельсавета 38 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 716 чалавек[5].