Ван (прозвішча)
прозвішча / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ван (кіт. спр. 王, піньінь Wáng) — кітайскае прозвішча (клан), паходзіць ад тытула кіраўнікоў (руск.) (бел. дзяржаў і княстваў у Кітаі і Карэі ў старажытнасці і Сярэднія вякі.
Другое аманімічнае прозвішча Ван (汪) мае іншае значэнне («сажалка», «вадаём»), вымаўляецца іншым тонам (руск.) (бел. і сустракаецца радзей (гл. Ван Цзінвэй, Ван Шунь, Ван Шышэнь).
В’етнамскі аналаг — Выонг (Vương). Карэйскі — Ван (왕). Сямэньскі (руск.) (бел. дыялектны варыянт — Онг (Ong).
Прозвішча ўваходзіць у дзясятку самых распаўсюджаных і па дадзеных «National Citizen ID Information System»(NCIIS) займае першае месца[1]. На 2019 год гэта самае распаўсюджанае прозвішча (англ.) (бел. ў Кітаі, а таксама самае распаўсюджанае прозвішча ў свеце, з больш чым 107 мільёнамі носьбітаў па ўсім свеце. Гэта 8-е імя ў спісе «Сто сямейных прозвішчаў (руск.) (бел.»[2].