Васюганская раўніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Васюга́нская раўніна, Васюга́нне[1] (руск.: Васюганская равнина, Васюганье) — раўніна ў Расіі, у Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Омскай, Томскай і Новасібірскай абласцей, частка Заходне-Сібірскай раўніны.
Васюганская раўніна | |
---|---|
руск.: Васюганская равнина | |
Каардынаты: 57° пн. ш. 79° у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія |
Вышыня над узроўнем мора | да 166 м |
Працягласць з поўначы на поўдзень | да 400 км |
Працягласць з захаду на ўсход | больш за 500 км |
Рэкі | Вялікі Юган, Васюган |
Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у міжрэччы рэк Іртыш і Об. У паўднёвай частцы пераходзіць у Барабінскую нізіну. Працягваецца ў напрамку з захаду на ўсход больш чым на 500 км, з поўначы на поўдзень — каля 400 км[2]. Уяўляе з сябе раўніну плоскай і спадзіста-хвалістай паверхняй з пераважаючымі вышынямі 100—150 м. Найбольшая вышыня ў вярхоўях ракі Ом у Васюганскіх балотах дасягае 166 м. У паўднёвай частцы рэльеф пакаты, перарэзаны далінамі рэк. Складзена з мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў.
Больш за 60 % плошчы раўніны займаюць балоты[3]. На схілах — ялова-піхтава-кедравая тайга і асінава-бярозавыя лясы. Клімат кантынентальны[2]. Тэмпература паветра ў зімовы перыяд −19—21 °C (часам да −50—53 °C), у ліпені 17—18 °C[3]. За год выпадае каля 500 мм ападкаў[3].
Асноўныя рэкі: Вялікі Юган, Васюган, Тара. На Васюганскіх балотах знаходзіцца выток ракі Ом.