Ваўкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ваўкавічы.
Ваўкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ваўкавічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 16 мая 1960 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 232 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усушкаўскага сельсавета[1].
16 мая 1960 года да Усушкаўскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хацкавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ваўкавічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўкавіцкі, у склад Гарбавіцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бахацец, Забавы, Зялёная Рошча, Мітаўё, Смолка, Сталка, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы I, Хацкавічы II і Юшкавічы)[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Гарбавіцкага сельсавета вернута вёска Смолка[3], 23 снежня 2009 года — вёскі Бахацец і Хацкавічы[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1218 чалавек[5], з іх 93,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1232 чалавекі[7].