Верхні замак (Полацк)
Полацк / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Верхні замак.
Верхні замак — умацаваны цэнтр Полацка. Размяшчаўся на Чорнай гары на правым беразе р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Займаў узвышша пл. 9,44 га. 3 усходу быў абкружаны валам, па краі пляцоўкі ўмацаваны драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі. Схілы неаднаразова ўмацоўваліся (упершыню каля 1363 г.).