Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 29 сакавіка — 1 снежня |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Дынама-Брэст (1-ы раз) |
Другое месца | БАТЭ (Барысаў) |
Трэцяе месца | Шахцёр (Салігорск) |
Дубліруючыя склады | БАТЭ (Барысаў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 557 100 (2 476 за гульню) |
Згуляна матчаў | 225 |
Забіта галоў | 586 (2.6 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Ілья Шкурын (Энергетык-БДУ) (19 мячоў) |
Лепшы ігрок | Ігар Стасевіч (БАТЭ) |
← 2018 2020 → |
Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў знялося мінскае «Тарпеда», у застаўшыхся матчах яму было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3. Сярод лідараў табліцы ж хутка вылучыліся брэсцкае «Дынама», барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». Барацьба за прызавыя месцы ішла з пераменным поспехам, аднак няўдачы барысаўчан і салігарчан за некалькі тураў да фінішу дазволілі «Дынама» стаць фаварытам гонкі. У выніку, атрымаўшы перамогу ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0), брэсцкі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, перарваўшы трынаццацігадовую гегемонію БАТЭ. Другі радок застаўся за барысаўскім клубам, а трэцім стаў салігорскі «Шахцёр».