Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 12 сакавіка — 28 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Шахцёр (Салігорск) (3-і раз) |
Другое месца | БАТЭ (Барысаў) |
Трэцяе месца | Дынама (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 319 531 (1 420 за гульню) |
Згуляна матчаў | 225 |
Забіта галоў | 606 (2.69 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 мячоў) |
← 2020 2022 → |
Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім.