Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 18 сакавіка — 12 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | не вызначаны[заўв 1] |
Другое месца | не вызначаны[заўв 2] |
Трэцяе месца | БАТЭ (Барысаў) |
Дубліруючыя склады | Энергетык-БДУ (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 353 100 (1 471 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 612 (2.55 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 мячоў) |
← 2021 2023 → |
Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетык-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ.
Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі[⇨].