Вялікая беларуская рада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая беларуская рада (ВБР) — каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў кастрычніку—снежні 1917 года. Утворана на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (15(28) кастрычніка — 24 кастрычніка (6 лістапада) 1917, Мінск) шляхам рэарганізацыі апошняй. Складалася з дэлегатаў ад беларускіх грамадска-палітычных, культурна-асветніцкіх, бежанскіх, вайсковых арганізацый. Размяшчалася ў Мінску ў былым губернскім доме (пл. Свабоды). Пастаянна дзеючым органам ВБР быў выканаўчы камітэт з 24 чал., адразу ж заявіла, што бярэ на сябе ролю беларускай краёвай улады і будзе «бараніць увесь беларускі народ».