Вялікі Манчэстэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі Ма́нчэстэр (англ.: Greater Manchester) — цырыманіяльнае і метрапольнае графства на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Насельніцтва 2,562 млн чалавек (на 2007 год). Складаецца з 10 муніцыпальных раёнаў (Болтан, Беры, Олдэм, Рочдэйл, Стокпарт, Тэймсайд, Трафард, Уіган) і 2 гарадоў (Манчэстэр і Солфард). Вялікі Манчэстэр быў утвораны 1 красавіка 1974 года законам аб мясцовым самакіраванні, прынятым у 1972 годзе.
Вялікі Манчэстэр Greater Manchester | |
---|---|
Эмблема | |
Дэвіз: Ever Vigilant (да 1986)[1] | |
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі | |
Статус | Цырыманіяльнае метрапольнае графства |
Краіна | Вялікабрытанія |
Рэгіён | Паўночна-Заходняя Англія |
Уключае | 10 муніцыпальных раёнаў |
Гарады | Уіган, Болтан, Беры, Рочдэйл, Суінтан, Олдэм, Аштан, Манчэстэр, Стрэтфард, Стокпарт, Олтрынем |
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1974 (Local Government Act 1972) |
Плошча, усяго | 1276 км² (39-е месца) |
Код ONS | 2A |
Код NUTS | UKD3 (NUTS 2) |
Дэмаграфія (2009) | |
Насельніцтва, усяго | 2 600 100 (3-е месца) |
Шчыльнасць | 2016/км² |
Нацыянальны склад | 88,9% белыя 6,5% паўднёвыя азіяты 1,7% чорныя 1,6% змяшаныя расы 1,3% еўрапейскія азіяты і іншыя |
Катэгорыя на Вікісховішчы: Greater Manchester |
Плошча Вялікага Манчэстэра складае 496 квадратных міль (1285 км²). Вялікі Манчэстэр мяжуе з Чэшырам (на паўднёвым захадзе і поўдні), Дэрбішырам (на паўднёвым усходзе), Заходнім Ёркшырам (на паўночным усходзе), Ланкашырам (на поўначы) і Мерсісайдам (на захадзе). На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка тэрыторыі Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Гарадская агламерацыя Вялікага Манчэстэра займае трэцяе месца ў спісе самых населеных агламерацый Вялікабрытаніі, ахопліваючы большую частку тэрыторыі графства.