Вілейскі павет (Расійская імперыя)
павет у складзе Расійскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віле́йскі павет, (Вяле́йскі павет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1921 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР.
Вілейскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расійская імперыя | ||||
Уваходзіць у | Віленская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Вілейка | ||||
Дата ўтварэння | 1793 | ||||
Дата скасавання | 1920 | ||||
Насельніцтва | 208,0 тыс. (1 897) | ||||
Плошча | 6,4 тыс. км² | ||||
У 1921 годзе павет адышоў Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Вілейскі павет.