Гадзілавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гадзі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гадзілавічы.
Хуткія факты Гадзілавіцкі сельсавет, Краіна ...
Гадзілавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гадзілавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 151 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маластралкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Княжынка, Красніца і Куставіца)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1583 чалавекі[2], з іх 93,3 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1151 чалавек[4].