Галапагаскі марскі запаведнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галапагаскі марскі запаведнік (англ.: Galápagos Marine Reserve) — марскі запаведнік, які ахоплівае Галапагаскія астравы і прылеглую акваторыю Ціхага акіяна. Запаведнік з'яўляецца адной з самых незвычайных экасістэм планеты і характарызуецца высокай біяразнастайнасцю. У 1978 годзе астравы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Запаведнік з'яўляецца чацвёртым па велічыні пасля Марскога запаведніка на Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне, Запаведнай тэрыторыі астравоў Фенікс і Вялікага Бар'ернага рыфа[1].