Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Галубі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Галубіца.
Галубіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галубіца |
Дата ўтварэння | 2 верасня 1975 |
Насельніцтва (2019) | 894 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 247949 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
15 жніўня 1974 года цэнтрам Ляскавіцкага раёна ўсталявана вёска Галубіца[2]. 20 лютага 1975 года з Ляскавіцкага сельсавета ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[3]. 2 верасня 1975 года Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Галубіца[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снядзінскага сельсавета (вёскі Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[8].