Гальшанская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальша́нская мова (эльшанская мова, гальшанская мікрамова; саманазва: halšanski jazyk, elšanski jazyk, часам kul’n’adzka gavenda) — праект літаратурнай мовы на аснове беларускіх гаворак Літвы, які ўзнік у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў[1]. Створаная групай энтузіястаў, якія аб’ядналіся ў «Таварыства славянамоўных літоўцаў», што прапагандавала таксама віцкую і дзукійскую мову на базе мясцовых польскіх і літоўскіх гаворак[2]. Функцыянаванне гальшанскай мовы абмежавалася выданнем некалькіх публіцыстычных артыкулаў. У 1992 годзе яе выкарыстанне спынілася. У аснове пісьменнасці ляжала лацінская графіка славацкага тыпу[3].
Гальшанская мова | |
---|---|
Саманазва | halšanski jazyk |
Краіны | Літва |
Рэгіёны | Паўднёва-ўсходняя Літва |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | — |
Паводле тэрміналогіі А. Д. Дулічэнкі, гальшанская з’яўляецца так званай славянскай мікрамовай, або малой славянскай літаратурнай мовай[1].