Ганс Фрычэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганс Фрычэ (Фрыцшэ, ням.: Hans Fritzsche, 21 красавіка 1900, Бохум — 27 верасня 1953, Кёльн) — нямецкі нацысцкі прапагандыст, радыёвядучы, высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства народнай асветы і прапаганды Ёзэфа Гебельса.
Ганс Фрычэ | |
---|---|
ням.: Hans Fritzsche | |
Фрычэ на Нюрнбергскім працэсе | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык, радыёвядучы, дзяржаўны служачы, рэдактар газеты, news director, undersecretary |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1900(1900-04-21) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1953(1953-09-27) (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Karin Fritzsche[d] |
Партыя | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1920-х гадоў журналіст канцэрна Гугенберга і адзін з піянераў палітычнага радыёвяшчання ў Германіі. З верасня 1932 кіраўнік навінавага радыёвяшчання. 1 мая 1933 уступіў у НСДАП, узначальваў аддзел радыё ў Міністэрстве народнай асветы і прапаганды, потым атрымаў падвышэнне да кіраўніка навінавага аддзела міністэрства. У 1938—1942 узначальваў аддзел унутрыдзяржаўнай прэсы, але потым яго вярнуў сабе сам Гебельс, а Фрычэ стаў ізноў адказваць за радыё. Вяшчаў да канца войны, падтрымваючы баявы дух салдатаў і грамадзянаў Рэйха. Вёў штотыднёвую перадачу «Гаворыць Ганс Фрычэ».
Падчас падання нацысцкага рэжыму Фрычэ быў у Берліне і капітуляваў разам з апошнімі абаронцамі горада 2 мая 1945, здаўшыся ў палон Чырвонай арміі.